Арганізацыя профільнага навучання і вывучэнне асобных прадметаў
на павышаным узроўні ў 2022/2023 навучальным годзе
Адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове. На базе ўстановы адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе арганізавана:
у VIII "А" і VIII "Б" класах – вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета "Замежная мова (англійская або кітайская)" у колькасці 5 вучэбных гадзін на тыдзень (у адпаведнасці са зноскай 4 да тыпавога вучэбнага плана гімназіі, зацверджанага пастановай 44);
у ІХ "А" і ІХ "Б" класах – вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета "Беларуская мова" ў колькасці 3 вучэбных гадзін на тудзень, вучэбнага прадмета "Замежная мова (англійская або кітайская)" у колькасці 4 вучэбных гадзін на тыдзень (у адпаведнасці са зноскай 4 да тыпавога вучэбнага плана гімназіі, зацверджанага пастановай 44);
у Х класе рэалізуецца другая мадэль профільнага навучання, на павышаным узроўні ў межах усяго класа вывучаецца вучэбны прадмет "Замежная мова (англійская або кітайская)" у колькасці 5 вучэбных гадзін у тыдзень; у адзельных групах на павышаным узроўні вывучаюцца адпаведна "Беларуская мова" ў колькасці 3 вучэбных гадзін на тыдзень, "Матэматыка" ў колькасці 6 вучэбных гадзін на тыдзень (у адпаведнасці з заўвагай 4 да тыпавога вучэбнага плана гімназіі, зацверджанага пастановай 44);
у ХІ класе рэалізуецца другая мадэль профільнага навучання, на павышаным узроўні ў межах усяго класа вывучаецца вучэбны прадмет "Замежная мова (англійская або кітайская)" у колькасці 5 вучэбных гадзін на тыдзень; у адзельных групах на павышаным узроўні вывучаюцца адпаведна "Беларуская мова" ў колькасці 3 вучэбных гадзін на тыдзень, "Матэматыка" ў колькасці 6 вучэбных гадзін на тыдзень (у адпаведнасці з заўвагай 4 да тыпавога вучэбнага плана гімназіі, зацверджанага пастановай 44).