Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Ежегодная материальная помощь

Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі
да 2019/2020 навучальнага года

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21.12.2016 №263 "Аб зацвярджэнні рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па выкананню ў 2016-2020 гадах у г. Мінску задач дзяржаўных праграм» і ў мэтах выканання пункта 15 падпраграмы «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ў г. Мінску, ад 16.11.2016 №243 «Аб устанаўленні мер сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян» (у рэд. рашэнняў Мінскага гарадскога савета ад 28.04.2017 №307, ад 30.03.2018 №32 , ад 21.12.2018 №94) сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, зарэгістраваных па месцы жыхарства, неабходна для атрымання выплаты да 01.08.2019 прадаставіць наступныя дакументы ў прыемную (кабінет №5) дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска»:

1. Заява ад атрымальніка выплаты на імя кіраўніка ўстановы адукацыі з просьбай аб выплаце матэрыяльнай дапамогі і ўказаннем нумара карт-рахунку, адкрытага ў ААТ «Беларусбанк», на які будуць пералічаны грашовыя сродкі ва ўстаноўленым парадку;

2. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць траіх і больш дзяцей (копія пасведчання шматдзетнай сям’і, копія пасведчанняў аб нараджэнні, завераныя ўстановай);

3. Дакумент, які пацвярджае навучанне ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска";

4. Дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю па месцы жыхарства ў г. Мінску (даведка з месца рэгістрацыі, пашпарт);

5. Копія дамовы аб адкрыцці карт-рахунку ў ААТ "Беларусбанк", на атрымальніка аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Атрымальнікам, якія маюць карт-рахунак і атрымоўвалі дапамогу ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ў 2018 годзе, новыя карт-рахункі афармляць не трэба (атрымальнікам ўдакладніць, ці не скончылася дзеянне дамовы на карт-рахунак).

Час прыёму дакументаў: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: 9:00 -16:30, серада: 11.30 -20.00, абед: 13.00 - 13.30.