У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2023 года па 28 кастрычніка 2023 года;
другая чвэрць – з 8 лістапада 2023 года па 23 снежня 2023 года;
трэцяя чвэрць – з 8 студзеня 2024 года па 23 сакавіка 2024 года;
чацвёртая чвэрць – з 1 красавіка 2024 года па 31 мая 2024 года.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 10 дзён з 29 кастрычніка 2023 года па 7 лістапада 2023 года ўключна;
зімовыя – 15 дзён з 24 снежня 2023 года па 7 студзеня 2024 года ўключна;
вясновыя – 8 дзён з 24 сакавіка 2024 года па 31 сакавіка 2023 год4 ўключна;
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2024 года па 31 жніўня 2024 года; для вучняў, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 81 дзень – з 12 чэрвеня 2024 года па 31 жніўня 2024 года ўключна.
Для вучняў 1-2 класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 года па 25 лютага 2024 года працягласцю 7 дзён.
АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС. 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД >>>
Вучэбныя прадметы. I-IV класы >>>
Вучэбныя прадметы. V-XI класы >>>
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2022 г. № 120 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі»
Дзяржаўны школьны стандарт
Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2022 № 401 «Правілы педагагічных работнікаў»
Пра перавод адзнак

Школьная форма да 2023/2024 навучальнага года
Усё пра школьную форму (інфармацыя з сайта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) >>>
раскрыть » / « свернутьПаважаныя бацькі і вучні!
У Беларусі разглядаюць увядзенне абавязковай школьнай формы з 2023 года. У ходзе адукацыйнага працэсу ва ўсіх відах установах агульнай сярэдняй адукацыі вучні І-ХІ класаў прытрымліваюцца адзення дзелавога стылю. Нашэнне адзення дзелавога стылю вучнямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца нормай, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага распарадку ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
У адпаведнасці з пунктам 4 Артыкула 20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўстанова адукацыі абавязана забяспечыць распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку вучняў, правіл унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі.
Гімназія — гэта афіцыйная ўстанова, таму ад вучняў патрабуецца дзелавы афіцыйны від адзення.
Дзелавы стыль адзення — гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання вучнямі вучэбных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.

Эмблема гімназіі

раскрыть » / « свернуть
Школьныя дзённікі ў 2023/2024 навучальным годзе
Узоры вокладак дзённікаў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2023/2024 навучальнага года >>>
раскрыть » / « свернутьУ 2023/2024 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выкарыстоўваюцца дзённікі вучняў, выдадзеныя паліграфічнымі прадпрыемствамі ў 2023 годзе ў адпаведнасці з Тыпавымі формамі дзённіка вучня, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2027 г. у рэдакцыі ад 16 мая 2023 г. №157), а таксама дзённікі вучняў, выпушчаныя ў 2022 годзе па ўзгадненню з Міністэрствам адукацыі.
раскрыть » / « свернуть