Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Игромания

Гульняманія або лудаманія (ад лац. Homo ludens-чалавек які гуляе) гэта растройства, якое складаецца ў частых паўторных эпізодах удзелу ў азартных гульнях, дамінуючых у жыцці чалавека і вядучых да зніжэння сацыяльных, прафесійных, матэрыяльных і сямейных каштоўнасцяў. Па новай міжнароднай класіфікацыі хвароб, лудаманія ўключана ў спісы захворванняў (код F63.0).

Фактары адмоўнага ўплыву камп’ютэра на фізічнае і псіхічнае здароўе чалавека:

уздзеянне іанізуючага выпрамянення на арганізм чалавека;

павышаны ўзровень электрастатычнага поля;

адмоўнае ўздзеянне на зрок няўстойлівага відарыса на экране;

статычныя нагрузкі пры нерухомай позе цела карыстальніка;

назапашванне інфекцыі і бруду на клавіятуры;

псіхаэмацыянальныя перагрузкі, якія выклікаюць разумовае стамленне;

неабходнасць перыядычнага паскарэння ў рабоце (гульні) і недахоп часу могуць выклікаць трывожна-напружаны стан, стрэс;

магчымыя траўмы пры паражэнні электратокам у выпадку няспраўнасці абсталявання.

Пералічаныя шкодныя фактары па сутнасці тыя ж, што ўзнікаюць пры праглядзе звычайнага тэлевізара. Але калі, напрыклад, пераключаць праграмы або рэгуляваць гук тэлевізара можна пры дапамозе дыстанцыйнага пульта на адлегласці 2-3 метры ад экрана, то, кіруючы камп’ютэрам, вы павінны знаходзіцца значна бліжэй да яго. Гэтым тлумачыцца абмежаванне часу работы на ім, асабліва для маладых людзей. Напрыклад, гігіенічныя патрабаванні абмяжоўваюць час работы каля манітора для школьнікаў 7-8 класаў да 25 мінут у дзень. Сучасныя маніторы дазваляюць працаваць падлеткам гэтага ж узросту да 90 мінут у дзень, але з перапынкамі праз 30 мінут работы на 10-мінутны адпачынак.

"Беражы здароўе з маладосці", — гаварылі нашыя продкі, і гэтая прымаўка не ўстарэла і да нашых дзён. Захаваць здароўе і плённа выкарыстоўваць камп’ютэрную тэхніку дазволіць выкананне нескладаных правілаў бяспекі.

 Правілы бяспекі пры рабоце з камп’ютэрам:

Не перавышайце дапушчальнага часу выкарыстання.

Не набліжайцеся бліжэй за 60 — 70 см да працуючага экрана манітора (менш за адлегласць выцягнутай рукі).

Не выкарыстоўвайце экзатычныя спалучэнні колераў на экране, напрыклад зялёныя літары на фіялетавым фоне. Рэкамендуюцца найболып успрымальныя для зроку колеры — блакітны, жоўты, белы, напрыклад чорна-белае спалучэнне або белы шрыфт на сінім фоне.

Часцей праветрывайце рабочае памяшканне, старайцеся ўвільгатняць паветра. Рэкамендуецца ставіць паблізу ад камп’ютэра вазоны з раслінамі, акварыум. Улічвайце магчымасць з’яўлення сухасці скуры і валос.

Сшытак, блакнот для запісаў размяшчайце на падстаўцы з нахілам каля 15° на адлегласці 50 — 60 см ад вачэй з асвятленнем з левага боку.

Рэгулярна ачышчайце клавіатуру ад бруду і апрацоўвайце спецыяльным растворам.

Крытычна ацэньвайце інтэлектуальны і маральны змест гульняў і інфармацыі (сцэны разбэшчанасці, агрэсіі, гвалтавання прыгнечваюць псіхіку).

Не чакайце ад камп’ютэра занадта многа, не пераболынвайце яго магчымасці — гэта ўсяго толькі машына, якой вы кіруеце.

Выконвайце гэтыя прасцейшыя правілы, і выкарыстанне камп’ютэра не адаб’ецца згубна на вашым фізічным і псіхічным здароўі.