Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
аб’яўляе набор вучняў на 2020/2021 навучальны год у 10 клас гімназіі на свабодныя вучнёўскія месцы!
У 10 класе будзе ажыццяўляцца профільнае навучанне па 2 мадэлі: на павышаным узроўні будуць вывучацца вучэбныя прадметы: першая група – "Беларуская мова" і "Замежная мова", другая група "Матэматыка" і "Замежная мова". Замежная мова: англійская або кітайская. Пераход з гімназіі ў гімназію ажыццяўляецца без уступных іспытаў, вучні з агульнаадукацыйных школ павінны прайсці ўступныя іспыты з 18.08.2020 года па двух профільных вучэбных прадметах: замежная мова, беларуская мова або матэматыка.
Прыём дакументаў для допуску да конкурсных іспытаў на свабодныя вучнёўскія месцы ў 10 клас ажыццяўляецца з 11.08.2020 па 17.08.2020 (заява, пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб стане здароўя)!
Таксама аб’яўляецца набор на свабодныя вучнёўскія месцы
у 3, 4, 7 "Б" (замежная мова – кітайская),
8, 9 класы (замежная мова англійская або кітайская, ёсць магчымасць вывучаць дзве і больш замежныя мовы за кошт факультатыўных заняткаў і дадатковых адукацыйных паслуг)!