Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас
Згодна з пунктам 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.
Па заяве адной з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!
На падставе пункта 1 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Інструкцыі аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 №285, рашэння адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска за дзяржаўнай установай адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" замацаваны жылыя дамы:
пр-т Машэрава, 8, 14;
пр-т Незалежнасці, 43;
ул. Чырвоная, 13, 14, 15, 16, 17, 17а, 18, 20, 21, 21а, 22;
ул. Пугачоўская, 7, 9, 11;
ул. В.Харужай, 5, 5а, 5б.
У I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна.
Прыём дзяцей, якія пастаянна пражываюць па мікрараёне
Законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў адпаведнасці з часткай першай пункта 2 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь падаюць наступныя дакументы:
асабістую заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці;
пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
медыцынскую даведку аб стане здароўя ўстаноўленага ўзору.
Пры падачы дакументаў у першы клас таксама прадастаўляюцца:
1. копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
2. пашпарт або пасведчанне на права жыхарства аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (як дакумент, які сведчыць асобу заяўніка).
Графік прыёму дакументаў з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2023 года
Дні тыдня
|
Час прыёму
|
панядзелак
|
15.00 - 20.00
|
аўторак
|
15.00 - 20.00
|
серада
|
08.00 - 13.00
|
чацвер
|
15.00 - 20.00
|
пятніца
|
08.00 - 13.00
|
cубота (17.06, 15.07, 05.08)
|
09.00 - 13.00
|
Залічэнне ў 1 клас ажыццяўляецца да 31 жніўня.
Плануемая колькасць першых класаў – 2.
Кантрольная лічба прыёму – 52 чалавека.
Мова навучання: беларуская.
Замежныя мовы: англійская, кітайская (па выбары).
Размяшчэнне першых класаў: праспект Незалежнасці, 45, тел. 354-47-62.
Прыём дзяцей на вольныя месцы
Прыём заяў на вольныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляецца з 14 чэрвеня па 15 жніўня 2023 года дырэктарам гімназіі ў часы прыёму грамадзян.
Папярэдні запіс на асабісты прыём дырэктара (выконваючага абавязкі дырэктара) гімназіі законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне гімназіі, ажыццяўляецца па тэлефоне 354-47-62 з 12 мая 2023 года (панядзелак - пятніца: з 09.00 да 12.30, з 13.30 да 17.30).
Адказная за вядзенне папярэдняга запісу: Логвіна Дар’я Аляксандраўна.
Графік прыёму дырэктара (выконваючага абавязкі дырэктара) гімназіі законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне гімназіі:
серада
|
субота
|
8.00 - 13.00
|
14.06, 05.07, 12.07, 02.08, 09.08
|
9.00 - 13.00
|
17.06, 15.07
|
14.00 - 20.00
|
28.06, 26.07
|
Прыём праводзіцца па папярэднім запісе.
Прыём дакументаў на вольныя месцы ад законных прадстаўнікоў будзе ажыццяўляецца прыёмнай камісіяй з 16 па 28 жніўня 2023 года.