У медыцынскіх установах сталіцы ўжо можна зрабіць прышчэпку супраць грыпу, паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
У цяперашнім асенне-зімовым сезоне для бясплатнай вакцынацыі супраць грыпу паліклінікі Мінска прапануюць вакцыну «Грыпол плюс-Белмед» вытворчасці РУП "Белмедпрэпараты".
У паліклініках вакцынацыю можна зрабіць у даўрачэбным кабінеце, кабінетах участковых педыятраў і тэрапеўтаў.
Акрамя таго, прышчапіцца супраць грыпу можна і платна - вакцынай «Ваксігрып» (краіна-вытворца Францыя).
раскрыть » / « свернуть