Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.01.2021

Праявіць уменне і не разгубіцца

Што варта прадпрымаць, каб пазбегнуць надзвычайнае становішча для памяншэння магчымасцяў распаўсюджвання агню. Перш за ўсё, сыходзячы з хаты, зачыніце дзверы ва ўсіх пакоях. Калі за чымсьці не ўсачылі, пажар будзе распаўсюджвацца ўсё-ткі нашмат больш павольна. Не перагружайце разеткі – гэта можа прывесці да замыкання. Прыкруцілі разбоўтаныя выключальнікі, заменіце старыя і пашкоджаныя.

Калі здарылася бяда, не панікуйце. Самае галоўнае ў экстрэмальнай абстаноўцы даць рады са сваімі пачуццямі і нервамі, праявіць уменне і не разгубіцца. Калі загарэўся бытавы электрапрыбор, уключаны ў сетку, абясточце яго, а пры неабходнасці адключыце энергазабеспячэнне ўсёй кватэры (электрашчыт, як правіла, знаходзіцца на лесвічнай пляцоўцы), затым патэлефануеце ў пажарную службу па тэлефоне 101. Калі ачаг пажару або загарання невялікі, паспрабуйце патушыць яго самастойна падручнымі сродкамі (вогнетушыцель, вада, пясок). Не зможаце справіцца з агнём, пакіньце кватэру праз ўваходныя дзверы, пры гэтым шчыльна іх прыкрыўшы. У выпадку, калі шлях да ўваходных дзвярэй адрэзаны агнём, паспрабуйце схавацца на балконе, прычым не забудзьцеся прыкрыць за сабой балконныя дзверы. Таму пры «адступленні» заладзьце шчыліны ў створках дзвярэй любой старой вопраткай, каб не працяў дым, і падайце сігнал пажарным.