Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.07.2020

Савецкі РАНС. Рыцары "вогненнай" прафесіі

25 ліпеня пажарнай службе Беларусі 167 гадоў. У ліпені 1853 года ўказам Імператара усерасійскага ў горадзе Мінску была створана першая пажарная каманда. З тых часоў і пачаўся адлік гісторыі развіцця пажарнай службы. Нямала часу прайшло з той пары, калі людзі гэтай небяспечнай, гераічнай прафесіі пачалі абараняць горад ад агню. На берагах Свіслачы, насуперак усім пажарам ваеннага і мірнага часу, устаў новы Мінск, горад сучаснай цывілізацыі. Але не канулі, на жаль, у нябыт пажары. І яшчэ больш рызыкоўнымі, цяжкімі сталі будні людзей, якія ім супрацьстаяць.

Тэлефон службы выратавання "101" вядомы ўсім. Калі здараецца бяда, ці людзі трапляюць у надзвычайную сітуацыю, яны набіраюць "101" у надзеі на хуткую дапамогу. І сапраўды, дапамога прыходзіць неадкладна. Некалькі хвілін чакання, і ўжо чутныя сірэны пажарных аварыйна-выратавальных аўтамабіляў. У ратавальнікаў няма выходных і святочных дзён, спакойных, ціхамірных начэй – яны заўсёды напагатове.

Не праходзіць і дня, каб сродкі масавай інфармацыі не паведамлялі пра чарговую катастрофу або стыхійнае бедства. Спусташальныя лясныя пажары, разбуральныя ўраганы, паводкі, авіякатастрофы, выбухі – вось далёка няпоўны пералік "сюрпрызаў", што падаюцца як прыродай і спадаром Выпадкам, а часам і чалавечай бестурботнасцю. І першымі, як вядома, уступаюць у барацьбу са стыхійнымі бедствамі падраздзяленні выратавальных службаў. У розных краінах яны называюцца па-свойму: у Расіі – Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у ЗША - служба 911. У Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта ад 1999 года зацверджана Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Віншуем усіх беларускіх ратавальнікаў з прафесійным святам! Жадаем ім бадзёрасці духу, жыццялюбства, моцнага здароўя, быць мужнымі і заўсёды гатовымі прыйсці на дапамогу людзям!

Спецыяліст СПіВА Савецкага РАНС Таццяна Бычанок