Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.07.2020

Савецкі РАНС. Чым вышэй дзённая тэмпература, тым іх больш...

Улетку шмат нязручнасцяў прычыняюць восы і шэршні. Чым вышэй дзённая тэмпература, тым іх больш і даўжэй перыяд іх актыўнасці. Напрыклад, за месяц адна асіная сям’я можа прынесці патомства да некалькіх соцен асобін!

Смяротную небяспеку ўяўляе не сам яд, а рэакцыя на яго арганізма – аж да смяротнага анафілактічнага шоку. І неабавязкова быць алергікам, каб сур’ёзна пацярпець. Змены могуць адбыцца таксама ў органах стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэме.

У выпадку ярка выяўленай алергічнай рэакцыі трэба тэрмінова выклікаць "хуткую дапамогу". Не будзе лішняй апрацоўка месца ўкусу растворам харчовай соды, спіртам, гарэлкай, зялёнкай або ёдам. З падручных сродкаў ад свербу і болю ратуюць кашыца з лісця трыпутніка, нацёртай сырой бульбай, сок дзьмухаўца. Можна пацерці ўкушанае месца таблеткай валідолу. А людзі, якім вядома аб іх павышанай алергічнай адчувальнасці, заўсёды павінны мець пры сабе супрастін, тавегіл і г.д.

Як змагацца? Спецыялісты раяць асцерагацца вос і шэршняў да сярэдзіны верасня і пазбаўляцца ад іх суседства ўсімі даступнымі спосабамі. Можна расставіць бутэлькі-пасткі з вузкім горлышкам, напоўненыя забрадзіўшымі вадкасцямі на аснове варэння, кампоту ці піва. Гняздо ж лепш за ўсё знішчаць ў цёмны час сутак, калі там знаходзяцца ўсе яго жыхары і яны малаактыўныя. Неабходна апрацаваць яго любым інсектыцыдным прэпаратам, напрыклад, дыхлафосам iiнш. Гняздо, якое прадстаўляе сабой кокан, можна зрэзаць ў пакет і спаліць. А калі “хатка” насякомых размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад дзіцячых устаноў, бальніц і месцаў з вялікай колькасцю людзей, то за дапамогай можна звярнуцца да супрацоўнікаў МНС.

Спецыяліст СПіВА Савецкага РАНС Таццяна Бычанок