27 лютага 2020 года ў актавай зале гімназіі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для вучняў 8-11 класаў была арганізавана сустрэча з літаратурным рэдактарам ваеннага інфармацыйнага агенства Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" Пінчуком Валерыем Мікалаевічам. Тэма сустрэчы: "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на ахове бяспекі і суверэнітэту" (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь).
Валерый Мікалаевіч распавёў вучням пра перыядычныя выданні і спецыяльныя праекты Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама пра гісторыю фарміравання і станаўлення арміі Беларусі.