Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.10.2019

24 кастрычніка 2019 года ў сценах гімназіі адбыўся адзіны дзень інфармавання для вучняў 8-11 класаў

Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" – "Школа Актыўнага Грамадзяніна" быў прысвечаны наступным тэмам:

"Я – будучы выбаршчык" (выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання);

"Увага і клопат – аснова беларускай дзяржаўнай палітыкі" (Дзень маці, дапамога ветэранам, пажылым людзям, перапіс насельніцтва).

Вучні сустрэліся са старшынёй камісіі выбарчага участка № 529 Вандзяевай Аксанай Савельеўнай.

Асноўная задача праекта "ШАГ" – "Школа Актыўнага Грамадзяніна" - пашырэнне ведаў вучняў аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у Рэспубліцы Беларусь, развіццё ўменняў аналізаваць інфармацыю пра сацыяльныя з'явы і працэсы, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства, што дасць магчымасць сфарміраваць гатоўнасць вучняў у будучым удзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, выконваць грамадзянскія ролі (выбаршчыка, законапаслухмянага грамадзяніна, члена грамадскіх арганізацый і інш.), самастойна прымаць рашэнні ў сферы дзяржаўна-грамадскіх адносін, несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх наступствы.