Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.06.2019

Сёмы дзень у дзевяцідзённым перасоўным палатачным лагеры "Вандроўнікі"

7 дзень лагера. Дзень экскурсій. З раніцы зарадка, сняданак і паход (5 км) у Радашковічы.

Спачатку наведалі памятны знак у гонар пісьменніка Ядвігіна Ш., які працаваў там памочнікам аптэкара.

Затым наведалі Свята-Троіцкі касцёл і Свята-Ільінскую царкву.

У парку стаіць помнік М.Гастэлу, які недалёка ад Радашковіч здзейсніў свой подзвіг і загінуў.

Пабывалі каля помніка Янку Купалу...

Пазнаёміліся з новым словам іешыва (ешыбот, ешыва) — назва інстытуту, які з’яўляўся яўрэйскай вышэйшай рэлігійнай навучальнай установай, прызначанай для вывучэння Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. Мы знайшлі гэты будынак. Зараз там магазін.

А яшчэ...

Пасля наведалі два музеі: музей паветраных вогненных таранаў у мясцовай школе-інтэрнаце і краязнаўчы музей.

А вось дом Б.Тарашкевіча не знайшлі. Толькі вуліцу. Шкада. Нават мясцовыя жыхары не дапамаглі.

І пасля дамоў яшчэ 5 км. Наеліся суніц і чарніц. Стаміліся. Але на пляж усе ж такі пайшлі...

Закончыўся дзень спевамі каля вогнішча і гульнёй "Дызерцір". Дарэчы, вельмі падабаецца дзецям.