Арганізацыя харчавання (матэрыялы на сайце камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама) >>>
Арганізацыя харчавання (матэрыялы на сайце Нацыянальнага адукацыйнага партала) >>>
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе >>>
Тэлефон «гарачай лініі» дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія с беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска" па пытаннях арганізацыі харчавання — 260 67 91
Тэлефон «гарачай лініі» упраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска па пытаннях арганізацыі харчавання — 296 69 48
У школах і гімназіях горада Мінска вучням, атрымаўшым харчаванне за кошт бюджэта і за кошт законных прадстаўнікоў прадастаўляюцца роўныя магчымасці і рацыёны.
Сняданак прадастаўляецца ўсім вучням першага-чацвертага класа бясплатна, а таксама вучням льготных катэгорый пятых-адзінаццатых класаў, атрымліваючых 2-х і 3-х разовае харчаванне. Такія ж магчымасці ёсць у дзяцей, жадаючых набыць яго за бацькоўскую плату (прыкладны кошт Сняданка - 1,97 руб).
Другі гарачы прыём ежы прадстаўлены ў двух відах. Гэта Абед 1 (без супа) ці Абед 2 (з супам). Права выбару рацыёна ёсць ва ўсіх дзяцей пятых-адзінаццатых класаў, незалежна ад спосабу аплаты (прыкладны кошт Абеда 1 і Абеда 2 - 2 руб. 94 кап.).
У мэтах стварэння роўных умоў для льготных катэгорый вучняў, атрымаўшых харчаванне за кошт бюджэта і вучняў, атрымаўшых харчаванне за кошт бацькоў, пры адначасовым харчаванні вучняў аднаго класа, ліквідаваць вотпуск праз раздачу страў для дзяцей льготных катэгорый і ў абавязковым парадку выкарыстоўваць папярэднюю сервіроўку стала для ўсіх вучняў.
У цяперашні час вучні дзеляцца на 2 узроставыя катэгорыі: 6-10 гадоў і 11-18 гадоў (раней было тры ўзроставыя катэгорыі 6-10, 11-13, 14-17).
Звяртаем увагу на тое, што інтэрвал паміж асноўнымі прыёмамі ежы (сняданак і абед) павінен складаць не менш 3-х і не больш 4-х гадзін.
У якасці дадатковага харчавання арганізавана рэалізацыя буфетнай прадукцыі з шырокім асартыментам прамысловай і ўласнай вытворчасці (кандытарская і кулінарыя) – гэта салаты, бутэрброды, выпечка, напоі, сокі і г.д.