Дзяржаўныя мовы:
"Беларуская мова" або "Русский язык" – min 10 балаў;
для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю – min 25.
Па 1-му профільнаму прадмету:
"Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія" – min 20;
"Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя", "Грамадазнаўства", "Геаграфія", "Замежныя мовы" (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)" — min 25.
Па 2-му профільнаму прадмету:
"Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія"– min 10;
"Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя (навейшы час)", "Грамадазнаўства", "Геаграфія", "Замежныя мовы" (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)" – min 15.
Min 7 балаў па прадметах: "Беларуская мова", "Русский язык", "Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія, "Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя (навейшы час)", "Грамадазнаўства", "Геаграфія", "Замежныя мовы" (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)" — пры паступленні ў вышэйшыя ўстановы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенныя факультэты грамадзянскіх вышэйшых устаноў і пры паступленні на групы спецыяльнасцяў "Вытворчасць, захаванне і пераапрацоўка прадукцыі раслінаводства", "Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Зямецтва", "Сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторыі", "Меліарацыя і водная гаспадарка", "Аграінжынерыя".
УВАГА! (Што рабіць тым, чые балы ў сертыфікатах будуць ніжэй мінімальных, і хто згубіць магчымасць падаваць дакументы ў вышэйшую ўстанову на спецыяльнасць, дзе першым профільным прадметам з’яўляецца абраны прадмет, напрыклад, матэматыка (min 20)?
Ёсць магчымасць падаць дакументы на спецыяльнасць, дзе той жа прадмет, напрыклад, матэматыка, з’яўляецца 2-м профільным прадметам (min 10).
раскрыть » / « свернуть