15 сакавіка для вучняў пачатковых класаў была арганізавана літаратурна-музычная гадзіна "Радзіма мая дарагая", прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Вучні натхнёна чыталі вершы і спявалі песні пра родную краіну, даведаліся пра асноўны закон Рэспублікі Беларусь, правы і абавязкі яе грамадзян. Кожнае выступленне было прасякнута патрыятызмам, гонарам за Бацькаўшчыну, разуменнем таго, што кожны грамадзянін можа ўнеці свой уклад у шчаслівую будучыню Радзімы.






