Паважаныя законныя прадстаўнікі!
1. Вучэбны год пачынаецца 1 верасня.
2. Вучэбныя заняткі пачынаюцца з 8.30.
3. Дзелавы стыль адзення – абавязковы (узоры на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), спартыўная форма павінна быць класічнага выгляду, спартыўны абутак на прагумаванай падэшве.
4. Падручнікі будуць выдадзены класным кіраўніком па графіку.
5. Інфармацыя па аплаце за карыстанне падручнікамі будзе даведзена дадаткова. Заяву на вызваленне ад аплаты за карыстанне падручнікамі можна спампаваць на сайце гімназіі.
6. У гімназіі дзейнічае прапускны рэжым, пропуск вучняў ажыццяўляецца па Картцы вучня. Законныя прадстаўнікі могуць сустрэцца з настаўнікамі па паряднім узгадненні.
7. Да адукацыйнага працэсу дапускаюцца вучні, у якіх у наяўнасці ёсць даведка аб стане здароўя на дату нараджэння дзіцяці.
8. Колькасць рабочых сшыткаў, сшыткаў для кантрольных, практычных, лабараторных работ будзе даведзена настаўнікамі на першых вучэбных занятках.
9. Дзеннікі вучняў вядуцца з 3 класа, узоры дзённікаў на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (на беларускай мове).
10. Для вучняў 2-4 класаў будуць арганізаваны групы падоўжанага дня, узор заявы на сайце гімназіі. Заявы можна прынесці 31.08.2022 з 9.00 да 20.00 у кабінет № 1.
11. Пералік прапанаваных факультатыўных заняткаў, заняткаў па інтарэсах, адукацыйных паслуг на платнай аснове будзе размешчаны на сайце гімназіі 28.08.2022. Узоры заяў размешчаны на сайце гімназіі. Заявы на факультатыўныя заняткі, заняткі па інтарэсах неабходна прадаставіць да 01.09.2022 уключна, на адукацыйныя паслугі на платнай аснове да 10.09.2022.
12. Расклад вучэбных заняткаў будзе размешчаны на сайце 31.08.2022.
13. Для вучняў будзе арганізавана харчаванне ў адпаведнасці з графікам, які будзе размешчаны на сайце 31.08.2022.
14. Заявы і неабходны пакет дакументаў на вызваленне ад аплаты за харчаванне дзяцей са шматдзетных сем’яў, сем’яў, у якіх дзіця або бацькі – інваліды, вучняў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, падаць да 28.08.2022 уключна ў кабінет № 47 з 9.00 да 17.00.
15. У выпадку пропуску вучэбных заняткаў неабходна загадзя папярэдзіць класнага кіраўніка.
раскрыть » / « свернуть