Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.05.23

Апошні званок 2023

25 мая ў гімназіі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню 2022/2023 навучальнага года "Апошні званок-2023". Званок прагучаў у Год міра і стварэння, што яшчэ раз нагадала ўсім нам пра тое, што мы павінны шанаваць мір і згоду, якія пануюць у нашай краіне

Прыгожыя выпускнікі, якія сталі галоўнымі дзеючымі асобамі ўрачыстай лінейкі, не хавалі сваіх эмоцый, як і іх бацькі і настаўнікі.

Дырэктар гімназіі Ірына Леанідаўна Пасюкевіч павіншавала выпускнікоў з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці, яна пажадала ім поспехаў у дарослым жыцці, а таксама знайсці свой шлях.

На свяце прысутнічала ганаровыя госці, якія прыйшлі павіншаваць нашых выпускнікоў:

Л.У. Доўнар, начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска;

В.В. Назарава,чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, пераможца Універсіяды, неаднаразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне.

Шмат добрых слоў прагучала ў гонар выпускнікоў. Першакласнікі ўручылі ім памятныя падарункі ў выглядзе званочкаў.

Па даўняй традыцыі 11 клас перадаў 10 класу "Ключ ведаў", як сімвал пазнання ведаў у роднай гімназіі.

Завяршылася афіцыйная частка выпускам у неба галубоў, якія сімвалізуюць мір і чысціню. Атрымалася незвычайна, прыгожа і асабліва сімвалічна ў Год міра і стварэння.

Раздзелы сайта