24 і 25 студзеня на базе рэсурснага цэнтра "Цэнтр кітайскай мовы і культуры", Кабінета Канфуцыя РІКК БДУ ў нашай гімназіі.
Вучні 10 класа прынялі ўдзел у адкрытым вучэбным занятку па тэме "Мастацтва".
Настаўнік кітайскай мовы Януковіч М.С. стварыла творчую абстаноўку, пагрузіла вучняў у асяроддзе мастацтва!
Вучням трэба было ўспомніць усе іерогліфы па тэме "Мастацтва" і навучыцца новым.
Настаўнік кітайскай мовы Хадорка В.А. запрасіла вучняў 7 "Б" класа на адкрыты вучэбны занятак па тэме "Школа".
Вучні пазнаёміліся з новымі граматычнымі канструкцыямі па тэме занятка, замацвалі атрыманныя веды праз выкарыстанне сучасных кампьютарных праграмм "learningapps.org" і "Worldwide.net".
Вучні справіліся вельмі выдатна!
Завяршэннем святочнага тыдня прысвечанага Кітайскаму Новаму году, будзе святочны канцэрт у актавай зале гімназіі, да якога вучні ставяцца вельмі адказна і старанна.
Будзе цікава! Сачыце за навінамі!