З самай раніцы настаўнікі кітайскай мовы: Януковіч Маргарыта Сяргееўна, Саласнюк Анастасія Ігараўна і Хадорка Валерыя Анатольеўна разам з вучаніцамі 9 "Б" класа віншавалі ўсіх вучняў і настаўнікаў з гэтым святам.
Кожны атрымаў скрутак з пажаданнем на наступны 2023 год.
Усё суправаджалася вясёлай кітайскай традыцыйнай музыкай і словамі віншавання!
На гэтым мерапрыемствы першага дня святкавання не скончыліся!
Настаўнікі кітайскай мовы правялі майстар-клас па кітайскаму пісьму. На майстар-класе прысутнічалі вучні і настаўнікі гімназіі!
Самая цікавая частка сустрэчы — першыя крокі вучняў і настаўнікаў у напісанні іерогліфаў самастойна!
Вучні трапятліва трымалі ў руцэ пэндзаль, настаўнікі кантралявалі правільнасць напісання іерогліфаў і дапамагалі!
У выніку майстар-класа навучыліся пісаць такія іерогліфы як шчасце, каханне, здароўе, кар'ера, поспех і сэрца!
У гімназіі з 23 па 27 студзеня пройдуць мерапрыемствы, якія прысвечаныя святкаванню Кітайскага Новага года!
Сачыце за навінамі!
Цікавы факт: па ўсходнім календары зараз не 2023 год, а 4720-ы. Кітайцы вядуць адлік ад 2637 года да нашай эры, калі кіраваў іх легендарны кіраўнік Хуан-Дзі. Яго лічаць заснавальнікам даасізму і продкам усіх кітайцаў.