Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Прыём у першы клас

Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас

Інфармацыя аб прыёме дзяцей у першы клас на сайце камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама


Згодна з п. 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!

Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 08.11.2006 года № 1493 (у рэдакцыі пастановы Савміна ад 02.07.2020 №391), рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска за дзяржаўнай ўстановай адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" замацаваны дамы па мікрараёне:

пр-т Машэрава, 8, 14;

пр-т Незалежнасці, 43;

ул. Чырвоная, 13, 14, 15, 16, 17, 17а, 18, 20, 21, 21а, 22;

ул. Пугачоўская, 7, 9, 11;

ул. В.Харужай, 5, 5а, 5б.

У I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна.

Кожнаму дзіцяці прадастаўляецца навучальнае месца ў пачатковых класах пры гімназіі па месцы рэгістрацыі, пражывання па дагаворы найму жылога памяшкання яго законнымі прадстаўнікамі ці іншае.


Прыём дзяцей, якія пастаянна пражываюць па мікрараёне

Законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў прыёмную камісію падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і наступныя дакументы:

пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць пра асобу (арыгінал і копія дакумента),

медыцынскую даведку аб стане здароўя.

Графік прыёму дакументаў з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2021 года

Дні тыдня

Час прыёму

панядзелак

15.00 - 20.00

аўторак

15.00 - 20.00

серада

08.00 - 13.00

чацвер

15.00 - 20.00

пятніца

08.00 - 13.00

cубота (12.06, 17.07, 14.08)

09.00 - 13.00

Залічэнне ў 1 клас ажыццяўляецца да 30 жніўня.

Плануемая колькасць першых класаў – 2.

Кантрольная лічба прыёму – 56 чалавек.

Настаўнікі першых класаў

Луцкая Святлана Пятроўна — настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, стаж працы звыш 15 гадоў.

Мазан Аляксандра Іванаўна — настаўнік другой кваліфікацыйнай катэгорыі, стаж працы звыш 5 гадоў.

Мова навучання: беларуская.

Замежныя мовы: англійская, кітайская (па выбару).

Размяшчэнне першых класаў: праспект Незалежнасці, 45, тел. 354-47-62.


Прыём дзяцей на свабодныя месцы

Прыём заяў на вольныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2021 года дырэктарам гімназіі ў часы прыёму грамадзян:

серада

субота

8.00 – 13.00

14.07, 11.08

9.00 – 13.00

19.06, 17.07

14.00 – 20.00

23.06, 28.07

Прыём праводзіцца па папярэднім запісе па па тэлефоне 354-47-62. Запіс на прыём пачнецца з 19 мая 2021 года.

Прыём дакументаў на вольныя месцы ад законных прадстаўнікоў будзе ажыццяўляецца прыёмнай камісіяй з 16 па 28 жніўня 2021 года.