Кожнаму з нас прыходзіцца сутыкацца з чыгункай: адным часцей, іншым радзей, частка вучняў карыстаюцца чыгуначным транспартам, або перасякаюць чыгуначныя шляхі падчас дарогі ў школу, на трэніроўку і г.д.; частка дзяцей шукае прыгоды, прычым у самых непрыдатных для такіх забаў месцах. Асноўнымі прычынамі траўміравання дзяцей чыгуначным рухомым саставам з’яўляецца парушэнне правілаў бяспекі.
Растлумачце дзіцяці, што нельга:
перабягаць чыгуначныя шляхі перад надыходзячым цягніком;
падлазіць пад платформу і рухомы састаў;
гуляць паблізу чыгуначных шляхоў;
катацца на кабінах і дахах цягнікоў;
класці на шляху староннія прадметы (гэта можа прывесці да катастроф)!
пераходзіць чыгуначныя шляхі ў неўстаноўленых месцах;
карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па сотавым тэлефоне.
Спецыяліст СПіВА Савецкага РАНС Таццяна Бычанок
разгарнуць » / « згарнуць