Фестываль з'яўляецца першым у Рэспубліцы Беларусь фестывалем, які накіраваны на стварэнне пляцоўкі для абмену вопытам сучаснымі эфектыўнымі формамі і метадамі навучання кітайскай мове і культуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Фестываль праводзіўся па ініцыятыве дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска".
Яго арганізатарамі выступілі ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", Кабінет Канфуцыя Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ў установе "Гімназія №23 г. Мінска" і рэсурсны цэнтр грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" установы "Гімназія №23 г. Мінска".
Фестываль праходзіў сярод дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 10.03.2022 па 12.05.2022.
Удзельнікаў цырымоніі ўзнагароджання віталі:
Спадарыня Лю Сулін, намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Аксана Савельеўна Вандзяева, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска»;
Святлана Пятроўна Куліч, начальнік упраўлення па міжнародным і рэгіянальным супрацоўніцтве дзяржаўнай установы адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі".
Пераможцамі фестывалю сталі:
Гарбарук Карына Леанідаўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №36 г. Мінска" — Дыплом III ступені;
Крукоўская Наталля Іванаўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №40 г. Мінска" — Дыплом III ступені;
Протас Маргарыта Сяргееўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска» — Дыплом II ступені;
Карнацэвіч Ірына Валер'еўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія № 9 г. Мінска" — Дыплом I ступені.
Сертыфікат удзельніка атрымалі:
Гошка Аляксандра Аляксандраўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №11 г. Мінска";
Гушча Альбіна Юр'еўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Бараўлянская сярэдняя школа №3";
Камароўская Паліна Сяргееўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №131 г. Мінска";
Клімовіч Яна Юр'еўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 105 г. Мінска";
Клінцэвіч Бажэна Анатольеўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 172 г. Мінска";
Кутузава Соф'я Станіславаўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Мінска";
Месячык Алеся Дзмітрыеўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №12 г. Мінска";
Харашун Ірына Мікалаеўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №10 г. Мінска";
Хмяльніцкая Дар'я Андрэеўна, настаўнік кітайскай мовы, дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска".
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў, жадаем, каб кожная творчая знаходка паспяхова рэалізавалася ў вашай педагагічнай дзейнасці! Мудрасці вам, аптымізму і новых перамог!