Класны кіраўнік 9 "Б" класа Алена Лянцьеўна Мачэль распавяла пра сям’ю свайго дзядулі....

Валовік Канстанцін Вікенцьевіч (1916-1944)
Прайшоў амаль усю вайну з войскамі Чырвонай Арміі. Загінуў пры абароне г.Будапешта ў Венгрыі.
Валовік Сцепаніда Іосіфаўна
Астаўшыся адна, выхавала траіх дзяцей, праз усю вайну трымала пад сенам у пуні гранаты ( я знайшла праз 50 год пасля), на крайні выпадак, як гаварыла. Перажыла смерць у агні вогненнай вёскі Старынкі любай мамачкі і брата з сям'ёй, выратавала ад такой жа смерці малодшую сястру. І ўсё жыццё асталася вернай свайму мужу-герою, які загінуў пад Будапештам.
Вучань 5 "Б" класа Габіс Сцяпан распавёў пра свайго дзеда..
Корсак Іван Піліпавіч

Нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Порса Вілейскага раёна. Скончыў 7 класаў. Пасля вызвалення Вілейскага раёна ў 1943 годзе адразу ўступіў у дзеючую армію і гнаў фашыстаў да Берліна. Служыў радавым. Быў сувязістам. За храбрасць быў узнагароджаны медалямі "За ўзяцце Берліна", "За перамогу над Германіяй", а таксама Ордэнам Чырвонай зоркі і Айчыннай вайны. На прыканцы вайны яго вылучылі на званне Героя Савецкага Саюза. Але пісар часці займаўся махлярствам і замяніў яго прозвішча на прозвішча другога салдата. Пісара пасля судзілі, але дзед быў рады, што застаўся жывы, што скончылася вайна і махнуў на ўсё рукой. А ў мірны час шкадаваў, што так зрабіў.
Пасля вайны, вайсковая частка ў якой служыў дзед, яшчэ два гады заставалася ў Берліне, і толькі ў канцы 1947 года дзед вярнуўся да дому.
Мы памятаем!