Да ведама работнікаў, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы!
Работнікам, якія падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, у якіх спецыяльны стаж работы да 1 студзеня 2009 года складае менш за палову (або адсутнічае) патрабаванага для назначэння пенсіі па ўзросту за работу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсіі за выслугу гадоў, па іх выбару прадастаўляецца права на прафесійнае пенсійнае страхаванне або на штомесячную даплату да заработнай платы ў памеры, якi вызначаецца работадаўцам, але не менш за суму ўзносаў на прафесійнае пенсійннае страхаванне работніка, якія належаць да выплаты ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам [1].
Работнік мае права абраць:
прафесійнае пенсіённае страхаванне;
штомесячную даплату да заработнай платы.
Пры выбары работнікам прафесійнага пенсіённага страхавання работадаўца прадаўжае выплачваць узносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне і ў работніка прадаўжаюць фарміравацца прафесійны стаж, пенсіённыя зберажэнні і адпаведна права на датэрміновую або дадатковую прафесійную пенсію.
Пры выбары штомесячнай даплаты да заработнай платы работнік атрымлівае дадатковы бягучы даход замест права на прафесійную пенсію ў будучыні.
Выбар даплаты дасць магчымасць работнікам накіроўваць частку атрыманых грашовых сродкаў для ўдзелу з 1 кастрычніка 2022 года ў новым выглядзе дадатковага назапашвальнага пенсіённага страхавання згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2021 № 367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі" ў мэтах павышэння матэрыяльнага забеспячэння ў старасці.
[1] Падпункт 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.09.2013 № 441 "Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсіённага страхавання і пенсіённага забеспячэння".