Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.07.21

Каб адпачынак на прыродзе быў бяспечным

Пры пажарах у атмасферу вылучаецца вялікая колькасць атрутнага дыму, а спадарожная палам практыка спальвання смецця, у прыватнасці, хлорутрымліваючга пластыка з'яўляецца прамой крыніцай траплення ў паветра небяспечных стойкіх арганічных забруджвальнікаў. Гэтыя рэчывы валодаюць надзвычайнп высокай таксічнасцю і ўздзейнічаюць на імунную сістэму чалавека. Асабліва гэта небяспечна для здароўя дзяцей. Таксама нямала прыкладаў, калі нядбайна або наўмысна кінутая ў сухую траву запаленая запалка сканчалася пажарам і прыводзіла да гібелі людзей.

Адпраўляючыся на "шашлыкі", народ выбірае маляўнічыя месцы. Але, з'яжджаючы, людзі пакідаюць горы смецця, бітае шкло, пластыкавыя бутэлькі. Забываюць затушыць вогнішча, і ў траву кідаюць недакуркі. А парывам ветру агонь разносіцца на вялікія адлегласці, спальваючы ўсё на сваім шляху, пакідаючы знежывелую, чорную пустку.

Таму каб адпачынак на прыродзе быў сапраўды бяспечным, рэкамендуем старанна прадумайце ўсе меры бяспекі пры правядзенні адпачынку і забяспечце іх няўхільнае выкананне як дарослымі, так і дзецьмі. Не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонца яны працуюць як павелічальнае шкло, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і т.д.). А таксама не праходзьце міма падпаленай травы, пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у дзяжурную службу МНС па тэл. "101".

Будзьце асцярожныя з агнём!