Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.07.21

Чым вышэй дзённая тэмпература, тым іх больш…

Улетку шмат нязручнасцяў прычыняюць восы і шэршні. Чым вышэй дзённая тэмпература, тым іх больш і даўжэй перыяд іх актыўнасці. Напрыклад, за месяц адна асіная сям'я можа прынесці нашчадства да некалькіх сотняў асобін!

Смяротную небяспеку ўяўляе не сам яд, а рэакцыя на яго арганізма – аж да смяротнага анафілактычнага шоку. І не абавязкова быць алергікаў, каб сур'ёзна пацярпець. Змены могуць адбыцца таксама ў органах стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэме.

У выпадку ярка выяўленай алергічнай рэакцыі трэба тэрмінова выклікаць "хуткую". Не будзе лішняй апрацоўка месца ўкусу растворам харчовай соды, спіртам, гарэлкай, зялёнкай або ёдам. З падручных сродкаў ад свербу і болю ратуюць кашыцу з лісця трыпутніка, нацёртай сырой бульбы, сока дзьмухаўца. Можна пацерці паражоннае месца таблеткай валідолу. А людзі, якім вядома аб іх падвышанай алергічнай адчувальнасці, заўсёды павінны мець пры сабе супрастін, тавегіл і т.д.

Як змагацца. Спецыялісты раяць асцерагацца ос і шэршняў да сярэдзіны верасня і пазбаўляцца ад іх суседства ўсімі даступнымі спосабамі. Можна расставіць бутэлькі-пасткі з вузкім горлышком, напоўненыя вадкасцямі, якія забрадзілі, на аснове варэння, кампоту або піва. Гняздо ж лепш за ўсё знішчаць у цёмны час сутак, калі там знаходзяцца ўсе яго жыхары і яны малаактыўныя. Апрацоўваем яго любым інсектыцыдным прэпаратам, напрыклад, дыхлафос i інш. Гняздо, якое ўяўляе сабой кокан, можна зрэзаць ў пакет і спаліць. А калі "домік" насякомых размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад дзіцячых устаноў, бальніц і месцаў з вялікай колькасцю людзей, то па дапамогу можна звярнуцца да супрацоўнікаў МНС.

Спецыяліст СПіУГ Савецкага РАНС Таццяна Бычанок