25.03.2021 на базе рэсурснага цэнтра грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" было арганізавана анлайн-паседжанне метадычнага аб’яднання "Стварэнне інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя як аснова для арганізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце "Кітайская мова".
Пытанні, якія абмяркоўваліся:
выкарыстанне ІКТ для арганізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў;
прыёмы гульні з актыўнай лексікай пры вывучэнні кітайскай мовы;
лепшыя інтэрнэт-рэсурсы для вывучэння кітайскай мовы на першай ступені навучання.
Да анлайн-паседжання далучыліся настаўнікі:
М.В. Аляксейчык, ДУА "Гімназія №31 г. Мінска",
В.М. Рыбалка, ДУА "Гімназія №12 г. Мінска",
А.В. Камяк, ДУА "Гімназія №9 г. Мінска",
Д.А. Князева, ДУА "Сярэдняя школа №131 г. Мінска",
М.М. Серафімава, ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Мінска",
С. А. Юркевіч, ДУА "Сярэдняя школа №12 г. Мінска",
С.С. Кутузава, ДУА "Гімназія №1 г. Мінска".
Па выніках паседжання для ўдзельнікаў падрыхтавана метадычная база >>>