Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.01.20

23 студзеня 2020 года ва ўстанове адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна

Тэмай адзінага дня інфармавання стала "Ганаруся сваімі землякамі" (Год малой Радзімы). У гэты раз госцем стаў Вайніцкі Павел Уладзіміравіч – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры "Дызайн архітэктурнага асяроддзя" архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, куратар, арт-крытык, педагог і мастак.

Вучні 8-11 класаў пазнаёміліся з творчым шляхам знакамітага мастака. У сваю чаргу Павел Уладзіміравіч паказаў свае творчыя работы: шэраг скульптурных твораў, а таксама інсталяцый і перформансаў. Правёў сваю маленькую віртуальную экскурсію па гарадской скульптуры не толькі Мінску, але і замежных краін.