Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.10.19

Шосты школьны дзень 05.10.2019

У рамках шостага школьнага дня 05.10.2019 у актавай зале гімназіі была праведзена інтэлектуальная гульня "Краіна Беларусь – мая спадчына", мэтай якой стала далучэнне вучняў да маральна-духоўных каштоўнасцей культурнага багацця сваёй Радзімы.

Вучні 8 -11 класаў прынялі ўдзел у акцыі "Разам зробім утульнай і чыстай тэрыторыю гімназіі".

Віктарына "Хачу ўсё ведаць", прысвечаная Дню настаўніка, была праведзена для вучняў 4 класа.

Вучні 11 класа наведалі выставу "Феерыя творчасці", прысвечаную 100-годдзю Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў на базе мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".

Для вучняў 8-11 класаў і законных прадстаўнікоў былi праведзены кансультацыi па вучэбных прадметах "Хімія" і "Біялогія", тэма якой "Мiжпрадметныя сувязі як способ матывацыі вучняў да вывучэння прадметаў прыродазнаўчага цыклу", а таксама кансультацыя па вучэбным прадмеце "Матэматыка".

Удзельнікі вакальнай студыі "Сцежачка" прынялі ўдзел у канцэрце, прысвечаным Дню Інстытута Канфуцыя.