Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.09.19

26 верасня 2019 года для вучняў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання "ШАГ" па тэме: «Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства»

26 верасня 2019 года прайшоў адзіны дзень інфармавання - Школа Актыўнага Грамадзяніна для вучняў 8-11 класаў. Тэма: «Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства».

Змест інфармацыйных блокаў:

1) «Мір, дружба, адзінства і згода - праўдзівыя каштоўнасці чалавецтва»;

2) «Беларусь – краіна яркіх спартыўных перамог» (вынікі II Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа–ЗША);

3) «Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць - крок у будучыню!»

Напярэдадні перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў кастрычніку, на базе нашай установы адукацыі адбылася сустрэча з дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Светач" г. Мінск" – Баравік Наталляй Васільеўнай і намеснікам кіраўніка перапіснога ўчастка – Цэлішчэвай Марынай Вітальеўнай.

У ходзе мерапрыемства былі адзначаны асноўныя пытанні, якія даюць адказ на значнасць пытання перапісу насельніцтва, таму што сёння гэта стаіць у цэнтры ўвагі і пройдзе з 4 па 30 кастрычніка.

Прыняць удзел у мерапрыемстве магчыма будзе адным з трох спосабаў: перапісацца праз сетку інтэрнэт, адказаць на пытанні перапісчыка на стацыянарным (мабільным) участку ці па месцы жыхарства.

На аснове атрыманай інфармацыі будуць будавацца ўсе прагнозы развіцця, пачынаючы ад сацыяльна-эканамічнага, дэмаграфічнага да фарміравання бюджэтаў у канкрэтных галінах, раёнах. Ад гэтага залежыць, колькі і дзе будзе пабудавана новых школ, дзіцячых садкоў, бальніц, дзе адбудуцца новыя маршруты транспарту.