Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.09.19

Вучні гімназіі разам з настаўнікамі прынялі актыўны ўдзел у Дні горада Мінска - 2019

Дзень горада - нароўні з галоўным Днём краіны, гэта, як правіла, самае масавае па маштабе, самае вялікае па размаху падрыхтоўкі свята, якое закранае ўсіх жыхароў горада. У гэты дзень праводзяцца розныя святочныя мерапрыемствы. 14- 15 верасня 2019 Мінск святкаваў сваё 952-годдзе. Тэма свята: «Мінск - горад для ўсіх, горад для кожнага».

Вучні гімназіі разам з настаўнікамі прынялі актыўны ўдзел у розных конкурсах, спаборніцтвах, тэматычных пляцоўках.

У суботу вучні 2-4 класаў разам з бацькамі і настаўнікамі ў колькасці 25 чалавек прынялі ўдзел у культурна-забаўляльнай праграме «Квiтней, сталiца - здаровага жыцця Крынiца!»

Для вучняў 2-3 класаў была праведзена экалагічная гульня "Знаўцы прыроды Беларусі", дзе былі адзначаны асаблівыя мясціны роднай краіны і нават рэгіёнаў.

Беларусь па праве лічыцца спартыўнай краінай для вучняў 3-8 – гэта адлюстроўваецца на cпартыўна-забаўляльным мерапрыемстве "Юныя мінчане выбіраюць спорт" на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Мінска".

Даведацца пра нечаканыя факты аб горадзе Мінск дапамагла праведзеная віктарына "Новы Мінск" для вучняў 7-11 класаў, прысвечаная Святу горада Мінска.

Клуб баявых мастацтваў "УДЭ", кіраўнік - Арцішэўскі Максім Валер’евіч, прадставіў нашу ўстанову адукацыі на раённай спартыўнай пляцоўцы ў скверы "Камароўскі".

Наведванне фестывалю "Строчанскія званы" ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (ст. Азярцо) адлюстравала культуру Беларусі, яе самабытнасць і традыцыі, якія фармаваліся шмат стагоддзяў.