Парадак выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі
да 2021/2022 навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей
1. Права на атрыманне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года ў г. Мінску маюць:
сем'і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, на кожнага вучня, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска (па месцы вучобы навучэнца) з ліку дзяцей, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў г. Мінску згодна з п. 15 дадатку 2 сапраўднай праграмы (у рэдакцыі пастановы Мінгарвыканкама ад 14.03.2016 №200).
2. Дакументы, неабходныя для атрымання аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да пачатку навучальнага года:
а) Заява ад атрымальніка выплаты на імя кіраўніка ўстановы адукацыі з просьбай аб выплаце матэрыяльнай дапамогі;
б) Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць траіх і больш дзяцей:
пасведчанні аб нараджэнні ўсіх дзяцей;
пасведчанне аб шлюбе;
пасведчанне шматдзетнай сям'і;
в) Дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю па месцы жыхарства ў г. Мінску:
ксеракопіі пашпартоў абодвух бацькоў;
даведка з разлікова-даведачнага цэнтра аб складзе сям'і (даведкі ў выпадку рэгістраціы членаў сям'і па розных адрасах);
г) № асабовага рахунку або № разліковага рахунку адкрытага ў ААТ «Беларусбанк». Асабовыя рахункі з банка павінны быць дзеючыя на момант выплаты (г. зн. на 2021 год).
Дакументы неабходна падаць:
з 9.00 да 13.30 (панядзелак, серада, пятніца);
з 14.00 да 19.00 (аўторак, чацвер).