Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

2019/2020 навучальны год

У 2019/2020 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 2 верасня 2019 года  па 31 кастрычніка 2019 года;

другая чвэрць – з 11 лістапада 2019 года па 24 снежня 2019 года;

трэцяя чвэрць – з 13 студзеня 2020 года па 28 сакавіка 2020 года;

чацвёртая чвэрць – з 6 красавіка 2020 года па 30 мая 2020 года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія  9 дзён з 1 лістапада 2019 года па 9 лістапада 2019 года ўключна;

зімовыя – 17 дзён з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года ўключна;

вясновыя – 6 дзён з 30 сакавіка 2020 года  па 4 красавіка 2020 года ўключна;

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2020 года па 31 жніўня 2020 года; для вучняў, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі,  82 дні  з 11 чэрвеня 2020 года па 31 жніўня 2020 года ўключна.

Для вучняў 1-2 класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2020 года па 23 лютага 2020 года працягласцю 7 дзён.


Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 г. № 44 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2019/2020 навучальны год»

Каментарыі да Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 г. № 44 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі»

Інфармацыя для законных прадстаўнікоў вучняў за карыстанне падручнікамі ў 2019/2020 навучальным годзе

Падручнікі выдаюцца вучням толькі пры ўмове, што ўсе атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе падручнікі былі здадзены ў бібліятэку (пункт 6 Дадатку аб парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі і прадстаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839)

разгарнуць » / « згарнуць

Дзённікі вучняў

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе аб тым, што ў 2019/2020 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць дапускацца дзённікі вучняў надрукаваныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі ў 2017, 2018, 2019 гадах.

разгарнуць » / « згарнуць