Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.09.18

Сустракаем гасцей з г.Бельск Падляскі Рэспублікі Польшча

Польскія школьнікі кожны год прыязджаюць у нашу гімназію, каб даведацца больш аб беларускіх традыцыях і проста добра правесці час. У мінулы раз установа адукацыі "Гімназія №23 г.Мінска" прымала гасцей з Бельск Падляскі ў верасні 2017 года. У гэты раз дэлегацыя гасцей складалася з 36 падлеткаў, навучэнцаў агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча і Пачатковай школы імя Я. Кастыцэвіча г. Бельск Падляскі Рэспублікі Польшча.

Мэта такіх гімназічных абменаў - бліжэй пазнаёміцца ​​з культурай абедзвюх краін. Гасцям была прадстаўлена забаўляльна-пазнаваўчая праграма "Беларусь і Польшча: адна гісторыя - адзін лёс". Нашы вучні пазнаёмілі польскіх сяброў з гісторыяй вёскі Хатынь, з гістарычнымі помнікамі нашай Радзімы, беларускім фальклорам. Госці з г. Бельск Падляскі таксама прадставілі сваю пазнаваўчую праграму, куды ўвайшлі такія прэзентацыі як «Трагедыя жыхароў Беласточчыны”, “Гісторыя вёскі Райс”, “Год 1946 на Беласточчыне”.

Па заканчэнні прыёму, па традыцыі, якая склалася за ўсе гады сумесных сустрэч, усе разам праспявалі гімн агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча "Люблю наш край, старонку гэту..." (словы Канстанцыі Буйло).

Плануецца, што наша дэлегацыя наведае агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча г. Бельск Падляскі Рэспублікі Польшча з візітам у адказ, каб працягнуць ўмацаванне добрасуседскіх узаемаадносін і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшчай.