Музей гісторыі Савецкага раёна г. Мінска быў адчынены 1 верасня 2003 года (загад №355 ад 26 жніўня 2003 года). Ідэя стварэння музея гісторыі Савецкага раёна належыць экс-кіраўніку адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска Валерыю Іванавічу Пінчуку і экс-дырэктару гімназіі №23 Ніне Іванаўне Нікіцінай. Музей быў створаны з мэтай павышэння якасці ідэйна-патрыятычнага выхавання вучняў праз вывучэнне гісторыі Савецкага раёна г. Мінска. Гісторыя Савецкага раёна складае вялікую частку канцэпцыі гісторыі горада Мінска. Пошукавая дзейнасць па стварэнні музея дазволіла вучням расшырыць свае веды па гісторыі.
Ідэйны замысел і тэматычная структура экспазіцыі музея прадугледжваюць паказ гістарычнага мінулага, баявыя і працоўныя дасягненні раёна ў розныя перыяды жыцця, да сённяшніх дзён, і адлюстраванне падзей у жыцці маладога пакалення, якое стварае гісторыю ўжо зараз, сёння, кожны дзень, прытым у лепшых традыцыях.
У музеі вядзецца вялікая пошукава-даследчая дзейнасць. Музей супрацоўнічае з амбасадамі Балгарыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, з Цвярскім аб’яднаным музеем, цесна супрацоўнічае з прамысловымі прадпрыемствамі, рознымі ўстановамі раёна. Музейныя прадметы паступаюць з розных крыніц: дэлегацыі, якія наведваюць музей, госці з розных краін, жыхары раёна, ветэраны, вучні, якія вычыліся ў школе №23 і нашай гімназіі №23.
У музеі гісторыі Савецкага раёна "Гісторыя працягваецца…" прадстаўлены наступныя экспазіцыі: "Залатая горка", "Камароўка", "Старажоўка", "Пярэспа", "Знамянальныя даты ў гісторыі Савецкага раёна" і "Знакамітыя грамадзяне Савецкага раёна".
Экспанаты раздзела "Залатая горка" адлюстроўваюць гісторыю двух архітэктурных помнікаў: касцёла Святога Роха і Свята-Аляксандра-Неўскай царквы, што была пабудавана ў гонар перамогі ў руска-турэцкай вайне 1877-1878 гг. На Балканах.
Раздзел "Камароўка" апавядае пра цікавую гісторыю вёскі Камароўка, Камароўскую пушчу і Камароўскае балота, а таксама пра гісторыю Балотнай стацыі – першага ў дарэвалюцыйнай Расіі навуковага цэнтра па вывучэнні і практычным выкарыстанні балот.
Радзел "Старожоўка" адлюстроўвае гісторыю ўскраіны раёна. Пры ўездзе ў горад з боку Віленскага, Даўгінаўскага, Смаргонскага трактаў знаходзілася Старажоўская застава – адсюль і паходзіць назва часткі горада.
Раздзел "Пярэспа" пераносіць нас у далёкае мінулае і дапамагае ўявіць, як за Старажоўскімі могілкамі працякаў левы прыток Свіслачы – рэчка Пярэспа.
Завяршае экспазіцыю стэнд, прысвечаны знакамітым людзям Савецкага раёна, якія ўнеслі найвялікшы ўклад у развіццё раёна, горада, Рэспублікі.
Сёння музей — гэта цэнтр ідэйна-маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі. Гэта цэнтр дапамогі настаўнікам у арганізацыі вучэбна-выхаваўчай дзейнасці і ў правядзенні тэматычных вучэбных заняткаў.