Арганізацыя профільнага навучання і вывучэнне асобных прадметаў
на павышаным узроўні ў 2023/2024 навучальным годзе
Адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.
У 2023/2024 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" будзе адкрыта група мытнікаў у 8 "А" і 10 класах.
Праведзена сур’ёзная падрыхтоўка! Заключаны дамовы аб супрацоўніцтве з Мінскай рэгіянальнай мытняй, з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, зацверджаны планы сумеснай працы з Мінскай рэгіянальнай мытняй і кафедрай "Мытная справа" БДУ. На сенняшні дзень усе групы ўкамплектаваны, свабодных месцаў няма.
Для вучняў арганізавана вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў "Матэматыка" і "Замежная мова", а таксама факультатыўныя заняткі:
у 8"А" — "Школа юных абаронцаў Айчыны";
у 10 класе — "Школа абаронца Айчыны".