Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі
да 2020/2021 навучальнага года
У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21.12.2016 №263 "Аб зацвярджэнні рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па выкананню ў 2016-2020 гадах у г. Мінску задач дзяржаўных праграм» і ў мэтах выканання пункта 15 падпраграмы «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ў г. Мінску, ад 16.11.2016 №243 «Аб устанаўленні мер сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян» (у рэд. ад 11.09.2019) сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў г. Мінску, неабходна для атрымання выплаты да 31.07.2020 прадаставіць наступныя дакументы ў кабінет №44а дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»:
1. Заява ад атрымальніка выплаты на імя кіраўніка ўстановы адукацыі з просьбай аб выплаце матэрыяльнай дапамогі і ўказаннем нумара карт-рахунку, адкрытага ў ААТ «Беларусбанк», на які будуць пералічаны грашовыя сродкі ва ўстаноўленым парадку;
2. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць траіх і больш дзяцей (копія пасведчання шматдзетнай сям’і, копія пасведчанняў аб нараджэнні, завераныя ўстановай);
3. Дакумент, які пацвярджае навучанне ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска";
4. Дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю па месцы жыхарства ў г. Мінску (даведка з месца рэгістрацыі, пашпарт);
5. Копія дамовы аб адкрыцці карт-рахунку ў ААТ "Беларусбанк", на атрымальніка аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Атрымальнікам, якія маюць карт-рахунак і атрымоўвалі дапамогу ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ў 2019 годзе, новыя карт-рахункі афармляць не трэба (атрымальнікам ўдакладніць, ці не скончылася дзеянне дамовы на карт-рахунак).
Час прыёму дакументаў: панядзелак - пятніца: 9:00-17:30, абед: 13.00-13.30.