Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Прыём у гімназію 2019

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска" аб’яўляе дадатковы набор у 2, 3, 7, 8, 9, 10, 11 класы на 2019/2020 навучальны год.

Прыём у гімназію (І - XI класы)

Прыём у V - IX класы гімназіі ажыццяўляецца пры наяўнасці вольных месцаў. Пераважнае права на залічэнне ў V - IX класы маюць вучні, якія пражываюць у мікрараёне гімназіі.

Прыём у X - XI класы гімназіі

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (X - XI класы) ў гімназіі функцыянуюць 2 профілі:

матэматыка + замежная мова

беларуская мова+ замежная мова

Вучні, якія завяршылі навучанне ў гімназіях на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, залічваюцца ў X клас без здачы ўступных іспытаў.

Вучні, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, маюць права на залічэнне на вольныя месцы па выніках двух уступных іспытаў па выбраных профільных прадметах.

У XI клас гімназіі вучні могуць быць залічаны на вольныя месцы па выніках уступных іспытаў па двух профільных прадметах.