Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас
Інфармацыя аб прыёме дзяцей у першы клас на сайце камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама
Згодна з п. 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!
Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 08.11.2006 года № 1493), рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска за дзяржаўнай ўстановай адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" замацаваны дамы па мікрараёне:
пр-т Машэрава, 8, 14;
пр-т Незалежнасці, 43;
ул. Чырвоная, 13, 14, 15, 16, 17, 17а, 18, 20, 21, 21а, 22;
ул. Пугачоўская, 7, 9, 11;
ул. В.Харужай, 5, 5а, 5б.
У I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна.
Кожнаму дзіцяці прадастаўляецца навучальнае месца ў пачатковых класах пры гімназіі па месцы рэгістрацыі, пражывання па дагаворы найму жылога памяшкання яго законнымі прадстаўнікамі ці іншае.
Прыём дзяцей, якія пастаянна пражываюць па мікрараёне
Законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў прыёмную камісію падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і наступныя дакументы:
пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць пра асобу (арыгінал і копія дакумента),
медыцынскую даведку аб стане здароўя.
Графік прыёму дакументаў з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2020 года
Дні тыдня
|
Час прыёму
|
панядзелак
|
15.00 - 20.00
|
аўторак
|
15.00 - 20.00
|
серада
|
08.00 - 13.00
|
чацвер
|
15.00 - 20.00
|
пятніца
|
08.00 - 13.00
|
cубота (13.06, 11.07, 15.08)
|
09.00 - 13.00
|
Залічэнне ў 1 клас ажыццяўляецца да 29 жніўня.
Плануемая колькасць першых класаў – 2.
Кантрольная лічба прыёму – 56 чалавек.
Настаўнікі першых класаў
Зінкевіч Алена Уладзіміраўна - настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, стаж працы звыш 15 год, унагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018).
Няборская Наталля Віктараўна - настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, стаж працы звыш 15 год, унагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016).
Мова навучання: беларуская.
Замежныя мовы: англійская, кітайская (па выбару).
Размяшчэнне першых класаў: дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №156 г.Мінска" (вул. Я.Коласа. 25/3, тел. 272-38-16).
Прыём дзяцей на свабодныя месцы
Прыём заяў на вольныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне гімназіі, будзе ажыццяўляецца з 17 чэрвеня па 28 жніўня 2020 года дырэктарам гімназіі ў прыёмныя дні (серада з 14.00 да 20.00, трэцяя субота месяца з 9.00 да 13.00).
Прыём праводзіцца па папярэднім запісе. Запісацца на прыём можна па тэлефоне 354-47-62 з 12 мая 2020 года.