23.01.21Шосты школьны дзень 23 студзеня 2021 года
У шосты школьны дзень 23.01.2021 прайшлі кансультацыі для вучняў і законных прадстаўнікоў па вучэбных прадметах: "Біялогія", "Кітайская мова", "Англійская мова".
У спартыўнай зале гімназіі прайшоў спрынт "Хутчэй, вышэй, мацней" сярод вучняў 3-4 класаў.
Вучні 11 класа наведалі анлайн-экскурсію Дзень адкрытых дзвярэй філіял УА Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", дзе пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ўстановы, з правіламі і парадкам прыёму, з формамі навучання ва ўніверсітэце.
Для вучняў 2 класаў прайшла віктарына "Свая гульня" і матэматычны калейдаскоп "Свет лічбаў".