АРГАНІЗАЦЫЯ БЯСПЛАТНАГА ХАРЧАВАННЯ
Падставай для прадастаўлення бясплатнага харчавання з'яўляецца Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.02.2005г. №117 (з усімі наступнымі зменамі і дапаўненнямі)
Пералік катэгорый вучняў, якім прадастаўляецца бясплатнае харчаванне:
Права на двухразовае бясплатнае харчаванне (а ў выпадку знаходжання дзіцяці ў групе падоўжанага дня - на трохразовае харчаванне) маюць 3 катэгорыі дзяцей:
- дзеці са шматдзетных сем'яў;
- дзеці з малазабяспечаных сем'яў;
- дзеці інваліды.
Аднаразовае бясплатнае харчаванне, а менавіта права на бясплатны абед прадастаўляецца:
- дзецям з сем'яў, дзе адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам І альбо ІІ групы;
- дзецям воінаў-інтэрнацыяналістаў;
- дзецям, якія навучаюцца ў спецыялізаваных спартыўных класах;
- дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
- дзецям, якія навучаюцца ў класах для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця;
- дзецям з прыёмных і апякунскіх сем'яў.
Дакументы на дзяцей са шматдзетных сем'яў:
Дакументы падаюцца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Бабук Надзеі Уладзіміраўне, у каб. 44а па адрасе: праспект Незалежнасці, 45, тэл. 8 (017) 260-67-91
разгарнуць » / « згарнуць
- Заява на імя дырэктара гімназіі
- Даведка з ЖЭС аб складзе сям'і
- Копія пасведчання шматдзетнай сям'і
- Копія пасведчання аб нараджэнні ўсіх дзяцей
разгарнуць » / « згарнуць
Дакументы на дзяцей-інвалідаў
Дакументы падаюцца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Бабук Надзеі Уладзіміраўне, у каб. 44а па адрасе: праспект Незалежнасці, 45, тэл. 8 (017) 260-67-91
разгарнуць » / « згарнуць
- Заява на імя дырэктара гімназіі
- Даведка з ЖЭС аб складзе сям'і
- Копію пасведчання аб інваліднасці дзіцяці
- Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
разгарнуць » / « згарнуць
Дакументы на дзяцей з сем'яў, у якіх адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам I, II гр:
Дакументы падаюцца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Бабук Надзеі Уладзіміраўне, у каб. 44а па адрасе: праспект Незалежнасці, 45, тэл. 8 (017) 260-67-91
разгарнуць » / « згарнуць
- Заява на імя дырэктара гімназіі
- Даведка з ЖЭС аб складзе сям'і
- Копію пасведчання аб інваліднасці бацькоў
- Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
разгарнуць » / « згарнуць
Дакументы на дзяцей з малазабяспечаных сем'яў
Дакументы падаюцца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Бабук Надзеі Уладзіміраўне, у каб. 44а па адрасе: праспект Незалежнасці, 45, тэл. 8 (017) 260-67-91
разгарнуць » / « згарнуць
- Заява на імя дырэктара. гімназіі
- Даведка з ЖЭС аб месцы жыхарства і складзе сям'і
- Копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей
- Звесткі аб даходах кожнага члена сям'і вучня за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы заявы
разгарнуць » / « згарнуць
Дакументы на дзяцей з апякунскіх сем'яў
Дакументы падаюцца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Бабук Надзеі Уладзіміраўне, у каб. 44а па адрасе: праспект Незалежнасці, 45, тэл. 8 (017) 260-67-91
разгарнуць » / « згарнуць
- Заява на імя дырэктара гімназіі
- Даведка з ЖЭС аб месцы жыхарства і складзе сям'і
- Копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей
- Дакументы, якія пацвярджаюць апякунства над дзіцем (копія пасведчання)
разгарнуць » / « згарнуць