Рэжым работы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска" на 2021/2022 навучальны год
Вучэбныя заняткі праводзяцца з 1 верасня 2021 года па 31 мая 2022 года.
У 2021/2022 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2021 года па 30 кастрычніка 2021 года;
другая чвэрць – з 8 лістапада 2021 года па 24 снежня 2021 года;
трэцяя чвэрць – з 10 студзеня 2022 года па 26 сакавіка 2022 года;
чацвёртая чвэрць – з 4 красавіка 2022 года па 31 мая 2022 года.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 8 дзён з 31 кастрычніка 2021 года па 7 лістапада 2021 года ўключна;
зімовыя – 16 дзён з 25 снежня 2021 года па 9 студзеня 2022 года ўключна;
вясновыя – 8 дзён з 27 сакавіка 2022 года па 3 красавіка 2022 года ўключна;
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2022 года па 31 жніўня 2022 года; для вучняў, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні – з 11 чэрвеня 2022 года па 31 жніўня 2022 года ўключна.
Для вучняў 1-2 класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 лютага 2022 года па 20 лютага 2022 года працягласцю 7 дзён.