Асноўнымі задачамі Гімназіі з'яўляюцца:
забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;
далучэнне вучняў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна - творчага патэнцыялу выхаванцаў;
забеспячэнне пераемнасці паміж ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі і наступнымі ўзроўнямі асноўнай адукацыі;
фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу, здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да працы, самастойнага жыццёвага выбару;
ахова здароўя вучняў;
садзейнічанне дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.