Рэжым работы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска" на 2020/2021 навучальны год
Вучэбныя заняткі праводзяцца з 1 верасня 2020 года па 31 мая 2021 года.
Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2020 года па 31 кастрычніка 2020 года;
другая чвэрць – з 9 лістапада 2020 года па 24 снежня 2020 года;
трэцяя чвэрць – з 11 студзеня 2021 года па 27 сакавіка 2021 года;
чацвёртая чвэрць – з 5 красавіка 2021 года па 31 мая 2021 года.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія - 8 дзён з 1 лістапада 2020 года па 8 лістапада 2020 года ўключна;
зімовыя 17 дзён з 25 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года ўключна;
вясновыя 8 дзён з 28 сакавіка 2021 года па 4 красавіка 2021 года ўключна;
летнія 92 дні з 1 чэрвеня 2021 года па 31 жніўня 2021 года, для вучняў, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні - з 11 чэрвеня 2021 года па 31 жніўня 2021 года ўключна.
Для вучняў І-ІІ класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 лютага 2021 года па 21 лютага 2021 года працягласцю 7 дзён.