Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.03.20

12 сакавіка 2020 года адбылося паседжанне калегіі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска

12 сакавіка 2020 года адбылося паседжанне калегіі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска "Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці, выкананні базавых паказчыкаў, эфектыўнасці работы ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ў 2019 годзе і перспектыўных напрамках развіцця на 2020 год".

Па выніках выканання базавых паказчыкаў работы ўстаноў адукацыі ў 2019 годзе наша гімназія заняла ІІ месца.

Таксама ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне ўстаноў адукацыі Савецкага раёна г. Мінска гімназія ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені.

За значны асабісты ўклад у дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Савецкага раёна горада Мінска дырэктар гімназіі Пасюкевіч Ірына Леанідаўна ўзнагароджана граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Віншуем калектыў, вучняў і законных прадстаўнікоў нашай гімназіі з узнагародамі!