Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

07.03.20

Шосты школьны дзень 7 сакавіка 2020 года

Напярэдадні 8 сакавіка для вучняў пачатковых класаў была праведзена конкурс-гульня "Матчын партрэт", дзе яны чыталі вершы, спявалі песні, рыхтавалі словы-пажаданні і малявалі партрэты для сваіх матуль.

Для вучняў 4 класаў была арганізавана творчая майстэрня "Усе кветкі вясны", дзе яны змаглі падрыхтаваць падарункі сваімі рукамі, каб павіншаваць матуль са святам.

Педагогам-арганізатарам для вучняў 8 класаў была праведзена квэст-гульня "Вясновы вернісаж". Удзельнікам неабходна было прадэманстраваць логіку і веды вясновых свят, прыкмет і традыцый для разгадвання рэбусаў і крыжаванак, веданне твораў сусветнага мастацтва на тэму вясны, спрытнасць і хуткасць на спартыўных этапах.

Вучні 9 класаў абмеркавалі пытанні актуальнасці розных прафесій, уплыў якасцей і здольнасцей чалавека на выбар сферы дзейнасці падчас круглага стала "Кар’ера і мы", арганізаваны педагогам-псіхолагам.

У спартыўнай зале гімназіі адбылiся спаборнiцтвы па футболе сярод вучняў 8 класаў.

У шосты школьны дзень для вучняў і законных прадстаўнікоў праводзілiся кансультацыi па вучэбным прадмеце "Матэматыка".