Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.02.20

Шосты школьны дзень 29 лютага 2020 года

У рамках прафарыентацыйнай работы вучні 9-11 класаў наведалі экспертна-крыміналістычны аддзел па Савецкім раёне Першамайскага (г.Мінска) міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, дзе пазнаёміліся з накірункамі дзейнасці, правіламі і ўмовамі прыему і навучання на Следча-экспертным факультэце Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. А таксама прынялі ўдзел у працэдуры дактыласкапіі, дзе даведаліся пра спосаб апазнання чалавека па слядах пальцаў і далоняў рук.

Вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у раённым спартыўным мерапрыемстве, прысвечаным народнаму святу Масленіца, якое праходзіла на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Мінска". Святкаванне было насычана вяселымі творчымі конкурсамі і традыцыйнымі народнымі спартыўнымі гульнямі.

У апошні дзень зімы педагогам-арганізатарам праведзена квэст-гульня "#Масленіца", дзе вучні 9–11 класаў пазнаёміліся з гісторыяй старажытнага народнага свята і традыцыямі яго святкавання.

Для прыцягнення ўвагі вучняў да экалагічных праблем навакольнага асяроддзя і фарміравання беражлівых адносін да прыроды ў рамках шостага школьнага дня была праведзена экалагічная гульня "Вярні прыродзе чысціню".

Для вучняў пачатковых класаў былі праведзены: віктарына па правілах дарожнага руху "Свая гульня", конкурс малюнкаў "Мая вясна" і віктарына "Падарожжа ў казачны свет".

Класным кіраўніком 2 "А" класа праведзена развіваючая гульня "Дэтэктывы", дзе вучні разгадвалі заблытаныя гісторыі, рашалі лагічныя задачы, праяўлялі сваю кемлівасць і ўвагу.

У рамках шостага школьнага дня кансультацыя па вучэбным прадмеце "Біялогія" прайшла ў фармаце турніра па тэме: "Фотасінтэз – спосаб жыўлення раслін" паміж камандамі вучняў 6 класаў.