Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.02.20

27 лютага 2020 года ў актавай зале нашай гімназіі прайшло святочнае мерапрыемства "Робаты і людзі на Планеце Крэатыў"

27 лютага ў актавай зале нашай гімназіі прайшло святочнае мерапрыемства "Робаты і людзі на Планеце Крэатыў" у рамках удзелу ў 11 турніры "Планета Крэатыў", які праходзіць пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Вучні 1 – 4 класаў прэзентавалі свае творчыя працы – робатаў, зробленых сваімі рукамі. Актавая зала ператварылася ў сапраўдную Планету Крэатыў!

Знаёмцеся: робат Будзільнік. У яго ёсць нават сэрца, якое свеціцца! Аўтар: вучаніца 1 "А" класа Маслянкова Ульяна.

Вучнем 1 "А" класа Навасадам Давідам быў прадстаўлены робат, які можа паліваць агарод.

Юшкевіч Ян, вучань 1 "Б" класа, прэзентаваў свайго робата Бібі. Робат-неваляшка ўмее ездзіць і пры гэтым ён ніколі не перавернецца!

Вясёлы робат Фаер-Флай можа быць і самай сапраўднай настольнай лямпай, і добрым сябрам. Аўтар: вучань 2 "А" класа Маркелаў Міхась.

Літвіновіч Яліна, вучаніца 2 "А" класа, прадставіла свайго робата Шляпкіна – незамянімага памочніка ў прыбіранні смецця.

А гэта – не зусім робат. Гэта – Рабатэсса! У яе столькі функцый! Яна, нават, можа пераапрацоўваць вашы крыўды і дрэнны настрой! Аўтар: вучань 2 "А" класа Валодзін Мірон.

Юрага Данііл, вучань 3 "Б" класа, пазнаёміў усіх з робатам Генадзіем. Генадзій створаны для таго, каб напамінаць свайму гаспадару пра важныя справы і падзеі.

Робат Памочніца дапаможа навесці парадак у пакоі. Аўтар – Бут-Гусаім Юлія, вучаніца 3 "Б" класа – працуе над ідэяй, як зрабіць, каб робат Памочніца дапамагала варыць боршч.

Незвычайнага робата Антымалевіча прадаставіў увазе гледачоў вучань 4 "А" класа Швед Якуб. У адрозненне ад вядомага мастака Казіміра Малевіча, адной з вядомых карцін якога з’яўляецца "Чорны квадрат", гэты робат умее маляваць кругі. І так акуратна!

Робат "Кухар" рэжа гародніну, варыць суп, запякае. У яго, нават, ёсць лядоўня! Аўтар: вучань 4 "Б" класа Хурс Дамінік.

Дубавец Софія, вучаніца 4 "Б" класа, змайстравала з крышачак ад пластыкавых бутэлек робата Ромку, які можа падняць настрой усім, асабліва маленькім дзецям.

Сваімі работамі ўдзельнікі школьнага тура конкурсу "Планета Крэатыў" пацвердзілі, што ў дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" навучаюцца сапраўды крэатыўныя, творчыя, таленавітыя дзеці.

Вялікі дзякуй бацькам і настаўнікам, якія дапамагалі ў арганізацыі сапраўднага свята!