Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

22.02.20

Шосты школьны дзень 22 лютага 2020 года

Вучні 5 "Б" класа сумесна з класным кіраўніком здзейснілі маленькае падарожжа ў Кітай. Для іх была праведзена вiктарына "Вандроўка ў Кітай", дзе гімназісты пазнаёміліся з культурай, традыцыямі і архітэктурай гэтай загадкавай краiны.

Для вучняў 7 класаў педагогам-псіхолагам праведзены занятак з элементамі трэнінга "Эмоцыі і пачуцці", дзе вучні пазнаёмілі з прыёмамі і тэхнікамі, якія дапамагаюць спраўляцца з хваляваннем.

У спартыўнай зале гімназіі адбылася спартыўная эстафета "А ну-ка, хлопчыкі" сярод вучняў 8 класаў.

Для вучняў 10 класа педагогам-арганізатарам быў праведзены бліц-турнір "Гімназічная візітоўка", дзе вучні ў гульнявой форме ўспомнілі этыкет сучаснага гімназіста, яго абавязкі і правілы паводзін.

У шосты школьны дзень для вучняў і законных прадстаўнікоў праводзіліся кансультацыі па вучэбных прадметах "Англійская мова", "Кітайская мова", "Беларуская мова".